Як адзначаецца на ягоным сайце, Лукашэнка лічыць, што павінен быць балянс — каб уладальнікі прыбытковых гандлёвых сетак у гарадах абслугоўвалі і сельскіх жыхароў.
«Я хачу, каб вы гэта пачулі. У нас усе разумныя гандляры рынуліся ў буйныя гарады, пабудавалі тут крамы, някепска жывуць, праўда, на Лязурным беразе ўсе гаспадары і ўласьнікі. Ну, дык арганізуйце так, каб яны працавалі там, у глыбінцы», — агучыў сваё патрабаваньне Лукашэнка.
Якія лічбы агучылі на нарадзе
- За 5 гадоў крамаў у вёсках стала менш на 1,5%.
- Штогод закрываюць ад 100 да 250 крамаў.
- Доля грошай, якія беларусы трацяць у вясковых крамах, зьнізілася з 20 да 13% .
Дасталося ад Лукашэнкі і Белкаапсаюзу, які з году ў году паказвае стабільныя страты і патрабуе дзяржаўнай падтрымкі.
- Доля гандлёвых абʼектаў Белкаапсаюза ў вёсцы ўпала да 23%.
- Страты ад гандлёвай дзейнасьці Белкаапсаюзу дасягнулі 33 млн рублёў.
Лукашэнка раскрытыкаваў кіраўніцтва Белкаапсаюзу за высокія заробкі, якія ў 1,5 раза большыя, чым у міністраў, у той час як заробкі прадаўцоў застаюцца мізэрнымі.
Нарада завяршылася патрабаваньнем стварыць да 1 студзеня новую схему гандлю, якая ўключала б крамы ва ўсіх буйных вёсках і аграгарадках, а таксама зручную развазную сыстэму для невялікіх паселішчаў.
Форум