Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выходзіць з Эўрапейскай канвэнцыі аб папярэджаньні катаваньняў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У тэксьце адпаведнай пастановы ўрад спасылаецца на сваё права спыніць дзеяньне міжнароднага пагадненьня, да якога далучылася Расея.

Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода, адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін. У дакумэнце адзначаецца, што Расея выйдзе з канвэнцыі і падпісаных да яе пратаколаў.

Згодна з законам, урад мусіў абгрунтаваць мэтазгоднасьць спыненьня канвэнцыі і дадаць ацэнку наступстваў спыненьня. Аднак, у апублікаванай пастанове гэтага няма.

Рада Эўропы ўхваліла Эўрапейскую канвэнцыю па папярэджаньні катаваньняў у 1987 годзе. Расея ратыфікавала дакумэнт у 1996-м, калі стала сябрам Рады Эўропы. У 2022 годзе Расея заявіла аб выхадзе з Рады Эўропы, а Рада — аб яе выключэньні яе праз вайну ва Ўкраіне. Пасьля гэтага Масква пачала выходзіць з міжнародных пагадненьняў, зьвязаных з гэтай арганізацыяй.

Раней Расея спыніла свой удзел у Эўрапейскай канвэнцыі ў правах чалавека і адмовілася выконваць рашэньні Эўрапейскага суда ў правах чалавека, дэнансавала канвэнцыю аб абароне нацыянальных меншасьцяў, аб папярэджаньні тэрарызму, сацыяльную хартыю і хартыю мясцовага самакіраваньня.

У чэрвені 2022 году Ўкраіна зьвярнулася ў Эўрапейскі суд у правах чалавека з заявай супраць Расеі за парушэньне правоў чалавека ў часе яе ваеннага ўварваньня, а таксама аб катаваньні мірных грамадзян і вайскоўцаў у палоне і на захопленых украінскіх тэрыторыях. Увесь гэты час Украіна дапаўняе свой пазоў новымі фактамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG