Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі таварамі й паслугамі наблізілася да мільярда даляраў


Трактары МТЗ. Архіўнае фота
Трактары МТЗ. Архіўнае фота

Улады Беларусі паведамілі вынікі замежнага гандлю таварамі і паслугамі за першае паўгодзьдзе.

Замежнагандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені–чэрвені 2025 году склаў 48 млрд 634,1 млн даляраў ЗША — на 2,2% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2024-га (47 млрд 607,4 млн), сьведчаць папярэднія зьвесткі Нацыянальнага банку Беларусі.

Экспарт склаўся на ўзроўні 23 млрд 852,9 млн даляраў (летась быў 23 млрд 805,9 млн; +0,2%), імпарт — 24 млрд 781,2 млн (23 млрд 805,9 млн; +4,1%).

Адмоўнае сальда склала 928,2 млн даляраў (годам раней яно было станоўчым: +4,5 млн).

У 2024 годзе замежнагандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў 100 млрд 79,3 млн даляраў — на 5,1% больш, чым за 2023-ы (95 млрд 180,8 млн). Экспарт летась склаўся на ўзроўні 49 млрд 385,3 млн (47 млрд 713,6 млн; 3,5%), імпарт — 50 млрд 694 млн (47 млрд 467,2 млн; 6,8%). Адмоўнае сальда за мінулы год складала –1 млрд 308,7 млн (годам раней яно было станоўчым: +246,4 млн).

Праблема — у апераджальным росьце імпарту. Пры гэтым у паслугах замежнагандлёвае сальда Беларусі станоўчае — больш за $1,8 млрд за паўгода. А вось у таварах сёлета яно адмоўнае. Раней у Белстаце паведамілі, што ў чэрвені яно перавысіла мінус $3 млрд.

Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня Белстату, у студзені–чэрвені 2025 году экспарт тавараў каштаваў 19,007 мільярда даляраў, што на 3,7% менш за леташні паказьнік такога ж пэрыяду, а імпарт — 22,191 мільярда даляраў (на 3,3% больш, чым летась).

Такім чынам, у гандлі таварамі за першае паўгодзьдзе сфармавалася адмоўнае гандлёвае сальда –3,184 мільярда даляраў.

Эўразійскі банк разьвіцьця канстатуе, што спад экспарту Беларусі выкліканы спадам попыту на яе прадукцыю на вонкавых рынках.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG